Cтартуе цыкл лекцый «Спецкурс: Шлях да дэмакратычнай Беларусі»
Напрыканцы кастрычніка стартуе цыкл лекцый «Спецкурс: Шлях да дэмакратычнай Беларусі» для ўдзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв».
Актыўны ўдзел у спецкурсе дапаможа вам лепш зразумець, як працуюць розныя дзяржаўныя сістэмы, якія крокі трэба зрабіць для пераходу да дэмакратычнага кіравання.
Расклад і тэмы лекцый:
🔺Тыпы дзяржаў: прэзідэнцкая, аўтарытарная і парламенцкая сістэмы
Выкладчык: Вольга Дробыш, кандыдат юрыдычных навук, доктар права (Літва)
📅 29 і 31 кастрычніка, 18:00 - 19:30
🔺Мясцовае самакіраванне і дэцэнтралізацыя ўлады
Выкладчык: Святлана Куль, каардынатарка Беларускай Акадэміі, прафесар
📅 4 і 5 лістапада, 18:00 - 19:30
🔺Эканамічныя рэформы ў пераходных эканоміках
Выкладчык: Сяргей Чалы, беларускі незалежны эканаміст, аналітык, журналіст
📅 7 і 8 лістапада, 18:00 - 19:30
🔺"Электронны ўрад і цыфравізацыя дзяржаўнага кіравання"
Выкладчык: Марына Сакалова, кандыдат гістарычных навук
📅 Лекцыі: 14 і 15 лістапада, 18:00 - 19:30
Лекцыі будуць праводзіцца анлайн праз Zoom Webinar.
Калі вы таксама жадаеце праслухаць лекцыі, але не з'яўляецеся удзельнікам кампаніі «Кадравы Рэзерв», далучайцеся па спасылцы https://pr-belarus.org/be/apply-by
Не прапусціце магчымасць паглыбіць свае веды і падрыхтавацца да будучых дэмакратычных зменаў у Беларусі!