Азнаямляльны візіт ў Брусэль у рамках «беларускага тыдня» у Еўрапарламенце
Кампанія «Кадравы Рэзерв» запрашае прыняць удзел у азнаямляльным візіце ў Брусэль у рамках «беларускага тыдня» у Еўрапарламенце
Пад час мерапрыемства ўдзельнікі змогуць:
🔹 наведаць Еўрапейскі Парламент
🔹 пазнаёміцца з працай ворганаў Еўрапейскага Звяза
🔹 пабачыць працу партыйнага форуму
🔹 наведаць мерапрыемствы ў рамках «беларускага тыдня»
🔹 паўдзельнічаць ў адзначэнні Дня правоў чалавека
🔹 сустрэцца з мясцовай беларускай дыяспарай
🔹 наведаць місію Дэмакратычнай Беларусі
🔹 завесці карысныя знаёмствы
Шанец патрапіць на мерапрыемства ёсць у кожнага, хто запоўніць анкету https://edu.pr-belarus.org/vizit-u-brusel да 22 кастрычніка 2024 г. Прыняць удзел у візіце змогуць толькі ўдзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв». Калі вы жадаеце далучыцца, запоўніце анкету на сайце https://pr-belarus.org/be/.