Skip to main content

Пра кампанію

Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі рэалізуецца пры садзейнічанні асноўных цэнтраў дэмакратычных сіл Беларусі пад эгідай Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Мэта кампаніі - падбор і прафесійная падрыхтоўка грамадзян Беларусі для ўдзелу ў рэалізацыі рэформ на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду.

Удзельнікамі Кадравага Рэзерву могуць стаць грамадзяне Беларусі, якія маюць адпаведны вопыт і адукацыю для эфектыўнага выканання службовых абавязкаў у сферы дзяржаўнага адміністравання.

Кандыдаты атрымаюць магчымасць узмацніць свае кампетэнцыі шляхам праходжання навучання, у тым ліку і стажыровак, у цэнтральных і муніцыпальных органах улады шэрагу краін Еўрапейскага Саюза.

Стань удзельнікам каманды рэфарматараў Новай Беларусі

Запоўні анкету, прайдзі падрыхтоўку і рэалізуй свой патэнцыял