Кадравая матрыца
Нагадваем аб тым, што ўжо створана Кадравая матрыца, і што вельмі важна паўдзельнічаць у яе напаўненні. Кадравая матрыца — гэта інструмент, які дапаможа кожнаму з вас вызначыць свае прафесійныя мэты і жаданні ў новай Беларусі, а кампаніі «Кадравы Рэзерв» — эфектыўней выбудаваць планы развіцця.
Што такое Кадравая матрыца?
Гэта прастора, дзе вы можаце пазначыць, на якіх пасадах вы бачыце сябе ў будучыні, з магчымасцю выбраць асноўную і дадатковую пасады. Матрыца ствараецца не «для галачкі», а каб дакладна разумець, як размеркаваць намаганні і рэсурсы.
Чаму гэта важна?
Празрыстасць і планаванне: Мы бачым, дзе сканцэнтравана найбольшая канкурэнцыя, а дзе ёсць патрэба ў новых кадрах. Гэты аналіз дапаможа вырашаць задачы пошуку і падрыхтоўкі адпаведных спецыялістаў.
Ваша актыўная пазіцыя: Запоўніўшы матрыцу вы паказваеце, што гатовыя браць на сябе адказнасць за сваё развіццё.
Індывідуальны падыход
Матрыца дазваляе ўлічваць вашыя інтарэсы пры падборы найбольш адпаведных прапаноў, запрашэнні на адукацыйныя праграмы, навучальныя візіты альбо стажыроўкі. Ваш удзел — ключавы крок! Мы цэнім вашае меркаванне і імкненні. Запоўніўшы кадравую матрыцу, вы дэманструеце сваю гатоўнасць удзельнічаць у стварэнні новай Беларусі. Запоўніць матрыцу — гэта ўсяго некалькі хвілін, але гэта дае сапраўдны ўклад у вашу будучыню, вашу кар'еру і нашу агульную працу. Далучайцеся да запаўнення Кадравай матрыцы: https://edu.pr-belarus.org/kadravaja-matryca
Папярэднія вынікі размеркавання пазіцый ўдзельнікаў Праграмы "Кадравы рэзерв"
Увага! Дадзеныя дапаўняюцца. Канчатковыя вынікі будуць падведзены ў красавіку 2025 года.
Размеркаванне ўзроўняў выканаўчай улады
Удзельнікі праграмы выбіралі ўзровень кіравання ў адпаведнасці з матрыцай "Кадравага Рэзерву".
Цэнтральныя органы кіравання
Гэта папярэднія ацэнкі цікавасці да пасад на цэнтральным узроўні кіравання.
Рэгіянальныя органы кіравання (выканаўчыя камітэты)
% запаўнення пазіцый па рэгіёнах
Рэгіён | Запаўненне (%) |
---|---|
Minsk region |
77.27%
|
Brest region |
87.50%
|
Minsk |
77.78%
|
Vitebsk region |
33.33%
|
Grodno region |
35.29%
|
Gomel region |
50.00%
|
Mogilev region |
40.00%
|
Беларусь складаецца з шасці абласцей і горада Мінска, які дзейнічае як асобная адміністрацыйная адзінка. Зыходзячы з колькасці ключавых пасад у рэгіянальных адміністрацыях, мы ацанілі патэнцыйны адсотак будучых адміністрацыйных пасад, якія могуць быць занятыя ўдзельнікамі кадравага рэзерву.
Гэта папярэднія падлікі, накіраваныя выключна на тое, каб праілюстраваць узровень зацікаўленасці і папулярнасці розных пасад рэгіянальнага ўзроўню.