Skip to main content

Платформа для абмеркавання праектаў рэформ

Кампанія «Кадравы Рэзерв» запускае платформу для абмеркавання праектаў рэформ з магчымасцю далучыцца да каманды рэфарматараў.

З праектамі рэформаў, падрыхтаванымі беларускімі экспертамі можна пазнаёміцца на сайце edu.pr-belarus.org у раздзеле "Рэформы". Запрашаем да каментавання і абмеркавання праектаў, бо толькі нам з вамі вырашаць у якой краіне мы хочам жыць. Калі вам не абыякавы лёс напрамкаў, у якіх вы маеце досвед і экспертызу, альбо плануеце развівацца, запрашаем да актыўнасці на платформе, дзе можна не толькі падзяліцца сваімі думкамі наконт рэформы, але і далучыцца да каманды рэфарматараў. З аўтарамі найбольш слушных каментароў звяжацца каманда кампаніі «Кадравы Рэзерв».

Каментаванне бяспечна, праекты рэформаў і каментары бачныя толькі ўдзельнікам кампаніі. Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні, далучайцеся па спасылцы https://pr-belarus.org/be/

На сайце ўжо апублікаваныя і чакаюць на абмеркаванне наступныя праекты рэформаў:

Канцэпцыя рэформы паліцыі, вынікамі якой, на думку аўтара, будуць:
🔹змяненне ролі органаў унутраных спраў
🔹забеспячэнне правапарадку і законнасці
🔹умацаванне даверу насельніцтва
🔹выключэнне магчымасці выкарыстання паліцыі ў палітычных мэтах

Пераход да парламенцкай сістэмы кіравання, што паспрыяе:
🔹забеспячэнню сапраўднага падзелу ўлад
🔹павышэнню падсправаздачнасці і празрыстасці працы ўрада
🔹развіццю шматпартыйнай сістэмы і забеспячэнне роўных умоў для ўсіх палітычных сіл

Сачыце за публікацыямі, хутка будуць апублікаваныя канцэпцыі рэформ па сістэме аховы здароўя і мясцовага самакіравання.

Мы используем cookies
Как и большинство веб-ресурсов, мы используем файлы cookie. Данные хранятся только у нас и никуда не передаются. Вы можете разрешить или запретить использование файлов cookie. Это не повлияет на функционал сайта.