Адбыўся адукацыйны візіт у Германію ўдзельнікаў Кадравага рэзерву
Нашыя ўдзельнікі вярнуліся з навучальнага візіту, дзе атрымалі каштоўныя веды, паглыбіліся ў вывучэнне нямецкага досведу ў галіне дзяржаўнага кіравання, здабылі важныя інсайты і пазнаёміліся як з перадавым вопытам, так і з памылкамі ў дзяржкіраванні, якія варта ўлічваць у пабудове і развіцці нашай уласнай краіны.
Удзельнікі наведалі інстытуцыі дзяржаўнага кіравання і пазнаёміліся з:
• бягучай палітычнай сітуацыяй і падзеямі ў Германіі
• фарміраваннем эканамічнай палітыкі
• узаемадзеяннем федэральнага ўзроўню і ўзроўню штатаў
• мясцовым самакіраваннем
• падрыхтоўкай кадраў для дзяржаўнага кіравання і інш.
Хочам падзяліцца некаторымі цікавымі падыходамі Германіі да праблем, якія існуюць і ў Беларусі. Інфармацыя ўзятая з размоваў і дыскусіяў з прадстаўнікамі дзяржкіравання і мясцовага самакірвання падчас візіту.
🔺 Лічбавізацыя краіны
У Германіі працуе асацыяцыя BITKOM, якая займаецца тэхнаабменам, бізнес-сеткамі, а таксама лабіраваннем інтарэсаў прадстаўнікоў прадпрыемстваў да палітыкаў. Асацыяцыя прадстаўляе лічбавую эканоміку і імкнецца зрабіць Германію вядучай лічбавай эканомікай свету. У асацыяцыі прадстаўлены і стартапы, і сярэднія прадпрыемствы, і міжнародныя кампаніі, якія маюць вялікую колькасць свабодных працоўных месцаў для айцішнікаў. З важных для краіны вынікаў працы – асацыяцыя прасунула пытанне лічбавізацыі школ ФРГ. На гэта было выдзелена 5 млрд еўра.
🔺 Скарачэнне бюракратыі
Германія, як і шмат іншых краін, такіх як Нарвегія, Фінляндыя, Данія, Швецыя, Галандыя, Вялікабрытанія, Чэхія, стварыла незалежную ад нямецкага ўраду Раду па рэгулятыўнаму кантролю. Рада з’яўляецца часткай міністэрства юстыцыі і адна з яе функцый – справаздача і кантроль дакументаў гэтага міністэрства. Рада адказвае за ўсе федэральныя праекты і кантралюе ўвесь працэс да зацверджання радай міністраў. У парламенце Рада не мае ніякай ролі, але без яе ацэнкі дакумент адсылацца у раду міністраў не можа. Аснова любога дакумента – кошты плюс карысць праекта. Задача Рады – знайсці, калі магчыма, больш танны праект. У 50% выпадкаў даецца ацэнка, якая з'яўляецца публічнай і даступнай ў інтэрнэце.
🔺 Палітычная адукацыя
Напрыклад, у Германіі з 1959 года функцыянуе фонд Адэнауэра, які бачыць сваёй мэтай адлюстраванне плюралізму ў краіне, выхоўвае насельніцтва ў сферы дэмакратычных працэсаў. Таксама неабходна і падрыхтоўка дзяржаўнай адміністрацыі, павышэнне кваліфікацыі для дзяржслужбоўцаў.
🔺Выжыванне падчас цяжкага эканамічнага становішча
Германія пасля вайны перыжывала страшны дэфіцыт і прайшла праз 2 гады талонаў, кантролю цэнаў. Але ў 1946 годзе адбылася валютная рэформа – была ўведзена нямецкая марка. Цэны адразу ж падскочылі. Але краіна пратрымалася без іх рэгулявання. Інвестары заўважылі стабільнасць рынка і прыйшлі ў Германію, вытворцы паверылі ў сур’ёзнасць пазітыўных эканамічных рэформаў. Галоўнае – каб кожны сам адказваў за свае інвестыцыі. Урад не павінен ўмешвацца і выратоўваць буйныя прадпрыемствы ці прадпрыемствы сваіх сяброў. Важна асабістая ўласнасць. Таксама неабходны незалежны цэнтральны банк, які не залежыць ад палітыкі, нават калі цісне ўрад.
🔺 Мясцовае кіраванне
Усе мясцовыя задачы рашаюцца пад мясцовую адказнасць. Для гэтага павінны быць свае фінансы і крыніцы падатковых паступленняў. Цікава, што школа не ўваходзіць у муніцыпалітэт, а только прадастаўляе ёй будынак. У выніку муніцыпалітэт не можа ўказваць настаўнікам, на што зрабіць упор у выкладанні.
Па словах каардынатара праекта Юрыя Губарэвіча:
«Навучальныя візіты, даюць ўнікальную магчымасць ўдзельнікам Кадравага Рэзерва азнаёміцца з практычнымі аспектамі працы органаў кіравання ў краінах ЕС як на нацыянальным так і на рэгіянальным узроўні. Задаць любыя пытанні, і атрымаць на іх абсалютна шчырыя і разгорнутыя адказы. Зразумець, чым кіруюцца палітыкі прымаючы рашэнні і на міжнародным узроўні, у тым ліку па пытаннях якія тычацца грамадзян Беларусі. У бліжэйшы час мы плануем працягнуць арганізацыю візітаў, гэтым разам у Польшы і Літве».