Accessibility Tools

Skip to main content

Кадравая матрыца

Кадравая матрыца - важны інструмент для фарміравання рэзерву спецыялістаў Новай Беларусі. Кадравая матрыца дапаможа сістэматызаваць дадзеныя, якія спатрэбяцца для вызначэння вашага будучага месца ў сістэме дзяржаўнага/рэгіянальнага кіравання Беларусі.

Навошта патрэбна матрыца?

Беларуская сістэма дзяржаўнага кіравання ўключае тысячы працоўных месцаў, ключавыя з якіх патрабуюць удзелу новых, дасведчаных прафесіяналаў, матываваных на дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне. Перамены непазбежныя, таму падрыхтоўку да іх нельга адкладаць.

У сувязі з гэтым "Кадравы Рэзерв" распрацаваў Кадравую матрыцу і звяртаецца да сваіх удзельнікаў з просьбай адзначыць пасады, на якія яны прэтэндуюць. Нягледзячы на тое, што выбар месца не гарантуе працаўладкавання, запаўненне Кадравай матрыцы дазволіць кампаніі “Кадравы Рэзерв” атрымаць агульнае ўяўленне пра сферы, у якіх адчуваецца недахоп прафесіяналаў, і тыя, дзе назіраецца высокая канкурэнцыя. Гэты аналіз дапаможа вырашаць задачы пошуку і падрыхтоўкі адпаведных спецыялістаў.

Акрамя таго, інфармацыя з Кадравай матрыцы і веданне кампетэнцый удзельнікаў дазволіць кампаніі падбіраць для іх найбольш адпаведныя прапановы, запрашаць на адукацыйныя праграмы, навучальныя візіты або стажыроўкі.

Папярэднія вынікі размеркавання пазіцый удзельнікаў Праграмы "Кадравы Рэзерв"

Увага! Дадзеныя дапаўняюцца. Канчатковыя вынікі будуць адлюстраваны цягам лютага 2025г.

Размеркаванне ўзроўняў выканаўчай улады

Удзельнікі праграмы абралі ўзровень выканаўчай улады ў адпаведнасці з матрыцай Кадравага Рэзерву

Цэнтральныя ворганы кіравання

Гэта папярэднія разлікі зацікаўленасці пазіцый цэнтральнага ўзроўню кіравання.

Рэгіянальныя ворганы кіравання (выканкамы)

% запаўнення пазіцый па рэгіёнах

Рэгіён Запаўненне (%)
Мінская вобласць
77.27%
Брэсцкая вобласць
87.50%
г. Мінск
77.78%
Віцебская вобласць
33.33%
Гродзенская вобласць
35.29%
Гомельская вобласць
50.00%
Магілёўская вобласць
40.00%
👇 Дакраніцеся да вобласці
Беларусь складаецца з шасці абласцей і горада Мінска, які з'яўляецца асобнай адміністрацыйнай адзінкай. Адпаведна колькасці ключавых пасадаў адміністрацый рэгіёнаў мы разлічылі патэнцыйны % запаўнення будучай адміністрацыі ўдзельнікамі Кадравага Рэзерва.
Гэта папярэднія разлікі, якія маюць на мэце выключна паказаць зацікаўленасць і папулярнасць розных пазіцый рэгіянальнага ўзроўня.