Skip to main content

Стыпендыяльная праграма для беларусаў пад патранажам Святланы Ціханоўскай

У аўстрыйскім універсітэце запушчана стыпендыяльная праграма для беларусаў пад патранажам Святланы Ціханоўскай.

Універсітэт МСІ «Цэнтр менеджменту ў Інсбруку» - адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў цэнтральнай
Еўропы, які спецыялізуецца на падрыхтоўцы спецыялістаў для дзяржаўнага і бізнес кіравання.

Спецыяльнасці:

👩‍🎓 Бакалаўр:
- Прадпрымальніцтва і кіраванне бізнесам
- Турызм і адпачынак

👨‍🎓 Магістр:
- Біятэхналогія
- Бізнес-псіхалогія і менеджмент
- Прадпрымальніцтва і турызм
- Экалагічная, тэхналагічная і энергетычная інжынерыя
- Міжнародны бізнэс і права
- Міжнародны бізнес і менеджмент
- Міжнародная ахова здароўя і сацыяльны менеджмент
- Мэнэджмент, сувязь і ІТ
- Мехатроніка і інтэлектуальныя тэхналогіі
- Медыцынскія тэхналогіі

🎓 МВА:
- Агульны менеджмент

📝 Да патрабаванняў да кандыдатаў адносяцца:
- Заяўка на выбраную праграму навучання ў MCI
- Матывацыйны ліст, які апісвае ўдзел у дзейнасці, звязанай з прасоўваннем свабоды, дэмакратыі і належнага кіравання, а таксама будучыя мэты кандыдата і тлумачэнне, як навучанне ў MCI дапаможа дасягнуць гэтых мэт
- Рэзюмэ
- Копія дыплома(-аў)
- Копія пашпарта
- Пацвярджэнне ведання моў

📆 Тэрмін падачы заявак - да 31.03.2024

🔗  Падрабязней -> https://www.mci4me.at/en/services/student-support/scholarships-grants#noneu

Sviatlana Tsikhanouskaya Scholarship at MCI - mci4me.at https://www.mci4me.at/en/component/phocadownload/category/3-international?download=203:sviatlana-tsikhanouskaya-scholarship

Мы используем cookies
Как и большинство веб-ресурсов, мы используем файлы cookie. Данные хранятся только у нас и никуда не передаются. Вы можете разрешить или запретить использование файлов cookie. Это не повлияет на функционал сайта.