Праграма Фулбрайт для замежных студэнтаў (The Fulbright Foreign Student Program)
Праграма Фулбрайт дазваляе ўдзельнікам(-цам) вучыцца да двух гадоў ва ўніверсітэтах ЗША для атрымання ступені магістра.
Вы можаце атрымаць ступень ў галіне эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных стасункаў, журналістыкі і масавых камунікацый, права, бібліятэчных і інфармацыйных навук, дзяржаўнага кіравання, грамадскага аховы здароўя і дзяржаўнай палітыкі і інш. Удзельнікі(-цы) адбіраюцца па выніках адкрытага конкурсу.
Праграма прапануе фінансаванне на ўвесь перыяд навучання. Грант пакрывае выдаткі на навучанне, авіябілеты, а таксама ўключае штомесячную стыпендыю і медыцынскую страхоўку. Акрамя таго, на конкурснай аснове будзе магчыма прайсці прафесійную стажыроўку. Гэты конкурс будзе праводзіцца ў ЗША пасля таго, як удзельнікі(-цы) пачнуць сваё навучанне.
Патрабаванні да кандыдатаў:
мець беларускае грамадзянства;
свабодна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам патрэбна будзе здаць тэст TOEFL);
мець скончаную вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент) на момант падачы заяўкі.
Заяўкі прымаюцца да 23:59 (па мінскім часе) 3 верасня 2023 года.
Форму анлайн-заяўкі і дадатковыя інструкцыі можна знайсці па спасылцы: https://apply.iie.org/ffsp2024/.
Усе анкеты і дадатковыя дакументы мусяць падавацца ТОЛЬКІ анлайн.
Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час. Калі ласка накіроўвайце ўсе пытанні, якія тычацца праграм Фулбрайт для грамадзян(-ак) Беларусі, па адрасе: