
Навучальная праграма ў Брытаніі - John Smith Trust Fellowship
Гэта 6-месячная гібрыдная праграма, якая складаецца з штомесячных онлайн-дыскусій і семінараў, за якімі ідзе стацыянарная праграма ў Вялікабрытаніі.
Стыпендысты даведаюцца, як функцыянуюць інстытуты Вялікабрытаніі і з якімі праблемамі сутыкаюцца. Плануюцца візіты ў парламенты Шатландыі і Вялікабрытаніі, суды, аналітычныя цэнтры і сацыяльныя прадпрыемствы, а таксама сустрэчы з палітыкамі, дзяржаўнымі служачымі, вядомымі дзеячамі Вялікабрытаніі і актывістамі.
Таксама пры падтрымцы экспертаў і экспертак падрыхтуеце праект, які паўплывае на развіццё вашай супольнасці па адной са сфер праграмы: клімат і ўстойлівае развіццё, кіраўніцтва і правасуддзе, роўнасць і інклюзія.
Сярод патрабаванняў - быць ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў і добра валодаць ангельскай мовай.
❗️Дэдлайн: 30.07.2023
Усе падрабязнасці па спасылцы: https://johnsmithtrust.org/programmes/