Skip to main content

Тры бясплатныя анлайн-курсы ад SSE Riga

EDUPART і Стакгольмская школа эканомікі ў Рызе запускаюць праграму дыстанцыйнага навучання па трох напрамках:

 1️⃣ «Лічбавая трансфармацыя»;

2️⃣ «Бізнес і ўрад у глабальнай эканоміцы»;

3️⃣ «Устойлівае грамадства: сацыяльныя і экалагічныя аспекты».

Для тых, хто хоча палепшыць свае моўныя навыкі перад пачаткам праграмы, будзе прапанаваны 5-тыднёвы інтэнсіўны анлайн-курс «Англійская мова для эканомікі». Курс падрыхтуе студэнтаў да мовы эканомікі, неабходнай для паспяховага ўдзелу ў праграме. Інтэнсіўная сесія англійскай мовы пачнецца 10 ліпеня 2023 г.

 Навучанне будзе праходзіць анлайн на працягу 3 месяцаў з 15.08.2023. Таксама прадугледжана 4-дзённая сустрэча ў Рызе пасля курсу.

Дэдлайн: 25 чэрвеня.

 

Усе падрабязнасці пра праграму і рэгістрацыя на сайце

Мы используем cookies
Как и большинство веб-ресурсов, мы используем файлы cookie. Данные хранятся только у нас и никуда не передаются. Вы можете разрешить или запретить использование файлов cookie. Это не повлияет на функционал сайта.