Skip to main content

Cтыпендыі на навучанне па праграме магістратуры ў галіне публічнай палітыкі і эфектыўнага кіравання

Праграма Гельмута-Шміта прапануе стыпендыі на навучанне па праграме магістратуры ў галіне публічнай палітыкі і эфектыўнага кіравання.

 Праграма падтрымлівае будучых лідэраў з развіваючыхся краін, якія хочуць прасоўваць дэмакратыю і сацыяльную справядлівасць у сваіх краінах.

Праграма, якая фінансуецца Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі, дае магчымасць атрымаць ступень магістра па праграмах, якія маюць асаблівае значэнне для сацыяльнага, палітычнага і эканамічнага развіцця ў краінах паходжання студэнтаў. Студэнты атрымліваюць адукацыю ў галіне паліталогіі, права, эканомікі і кіравання і падрыхтуюцца да будучых кіруючых пасад у сваіх краінах.

Магістарскія курсы па наступных напрамках:
▫️Сацыяльная абарона (Social Protection)
▫️Развіццё і кіраванне (Development and Governance)
▫️Публічная палітыка (Public Policy)
▫️Даследаванні міру і канфліктаў (Peace and Conflict Studies)
▫️Мэнэджмент у некамерцыйных арганізацыях (Management in Nonprofit-Organisations)
▫️Даследаванні ў галіне развіцця (Development Studies)
▫️Кіраванне і дзяржаўная палітыка (Governance and Public Policy)

Студэнты будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю ў памеры 934 еўра за месяц, таксама пакрываюцца выдаткі на медыцынскую страхоўку, на праезд да месца навучання, выдаткі на праходжанне курсаў нямецкай мовы.

Тэрмін падачы заяўкі з 1 чэрвеня да 31 ліпеня 2023 года.

📍Больш інфармацыі на сайце праграмы

Мы используем cookies
Как и большинство веб-ресурсов, мы используем файлы cookie. Данные хранятся только у нас и никуда не передаются. Вы можете разрешить или запретить использование файлов cookie. Это не повлияет на функционал сайта.