Профільная адукацыйная праграма ад Studium Europy Wschodniej Uniwersytetu Warszawskiego
Studium Europy Wschodniej Uniwersytetu Warszawskiego абвяшчае набор кандыдатаў на профільную адукацыйную праграму ў супрацоуніцтве з Беларускім Свабодным Універсітэтам.
Праграма прызначана для грамадзян Беларусі з добрым веданнем польскай і беларускай мовы - пераважныя спецыяльнасці:
▪️міжнародныя адносіны,
▪️менеджмент,
▪️эканоміка,
▪️паліталогія і сумежныя галіны.
Курс «Беларусь у эпоху постпалітыкі: рэальная вайна, дэзінфармацыя і лічбавая дзяржава» - унікальная модульная адукацыйная праграма, скіраваная на глыбокі аналіз беларускай праблематыкі на сучасным этапе. Модуль складаецца з 4 тэматычных блокаў:
🔸трансфармацыя сістэмы і нутраная грамадска-палітычная сітуацыя,
🔸эканамічны выклікі,
🔸беларуская павестка ў СМІ і аналітыцы,
🔸перспектывы рэгіянальнага і міжнароднага супрацойніцтва.
Праграма практычная - больш за 50% курса складаецца з практыкума, семінара і мадэлявання. Выкладчыкі курса - вядомыя аналітыкі, навукойцы, даследчыкі і дыпламаты з Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы. Асноўныя мовы занятка - беларуская і руская (некаторыя - польская і англійская). Працягласць праграмы - каля 65 акадэмічных гадзін.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- беларускае грамадзянства;
- закончаная вышэйшая адукацыя;
- веданне і цікавасць да рэгіянальнай і мясцовай палітыкі, эканомікі і самакіравання;
- валоданне польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе разумець лекцыі;
- узроставы цэнз: да 40 гадоў (у выключных выпадках больш).
Неабходныя дакументы:
- запоўненая анкета кандыдата;
- копія беларускага пашпарта;
- копія дыплома/атэстата аб заканчэнні вышэйшай адукацыі разам з атрыманай вучонай ступенню;
- CV з інфармацыяй аб адукацыі, папярэднім вопыце, публікацыях, тэмах працы
- дыплом і валоданне мовай;
- матывацыйны ліст.
Прапануюць:
- бясплатныя дадатковыя заняткі (лекцыі, практыкаванні, семінары, майстар-класы)
- выдатны штат выкладчыкаў з Варшаўскага ўніверсітэта і прызнаных аналітыкаў з 4 краін;
- колькасць месцаў: 25;
- унікальная, модульная праграма навучання,
- мовы курса: беларуская, руская (часткова польская і англійская);
- залікі, экзамены, дыплом па заканчэнні праграмы;
- праграма будзе цалкам праходзіць у анлайн-сістэме
Дэдлайн падачы заявак: 20 сакавіка 2023 г.
Калі ласка, дасылайце неабходныя дакументы на адрас:
Кваліфікацыя будзе праходзіць на падставе паступаючых заявак у перыяд з 20 па 25 сакавіка 2023 года.
Вынікі будуць абвешчаны 27 сакавіка 2023 г.
Пачатак курса 30 сакавіка 2023 г.
Падрабязней тут.