Skip to main content

Праграма наведвальнікаў Еўрапейскага саюза

Праграма наведвальнікаў Еўрапейскага саюза запрашае беларусаў падаваць заяўкі на навучальныя візіты ў еўрапейскія інстытуты ў 2025 годзе.

Неабходны:
🔺 закончаная універсітэцкая адукацыя і некалькі гадоў прафесійнага вопыту
🔺 базавыя веды інстытутаў ЕС
🔺 добрае валоданне англійскай або французскай мовамі

Да заяўкі запрашаюцца беларускія праваабаронцы, эколагі, прафсаюзныя дзеячы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Перавага аддаецца кандыдатам ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў.

❗️ Дэдлайн падачы заяўкі: 25.03.24

Кожны азнаямленчы візіт індывідуальна адаптаваны ў адпаведнасці з працоўным профілем і інтарэсамі ўдзельніка. Звычайная навучальная паездка EUVP доўжыцца пяць дзён у Брусэлі і можа быць прадоўжана, каб уключыць Страсбург.

Азнаёміцца (https://www.eeas.europa.eu/delegations/belarus/european-union-visitors-programme-apply-now-participate-2025_en) з працэдурай падачы заяўкі

Запоўненыя формы дасылайце па пошце ў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. з тэмай: Application for EUVP 2025

Мы используем cookies
Как и большинство веб-ресурсов, мы используем файлы cookie. Данные хранятся только у нас и никуда не передаются. Вы можете разрешить или запретить использование файлов cookie. Это не повлияет на функционал сайта.