Skip to main content

Конкурс на удзел у праграме ад Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2024 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў беларускай дыяспары ўзростам да 35 год.

Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій:
🔹21-24 мая ў Вільні
🔹9-12 чэрвеня у Варшаве
🔹20-22 верасня ў Вільні ці Варшаве

Апошняе мерапрыемства – у лістападзе 2024 г. у Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю). Паміж сесіямі – лекцыі, дыскусіі, даследчыя праграмы.

❗️Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

Удзельнікі праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы, страхоўкі, арганізацыйны ўнёсак (100 еўра). Астатнія выдаткі аплачваюць арганізатары.

Больш інфармацыі пра школу (http://www.schoolsofpoliticalstudies.eu/)
Інфармацыя для падачы заявак (https://www.facebook.com/groups/397478097015796)
Анкета (https://forms.gle/KgZknKq3PMHEMhUA9)

Дэдлайн: 29.03.24
Вынікі адбору: пасля 10.04.24

Мы используем cookies
Как и большинство веб-ресурсов, мы используем файлы cookie. Данные хранятся только у нас и никуда не передаются. Вы можете разрешить или запретить использование файлов cookie. Это не повлияет на функционал сайта.