Skip to main content

Магістратура «Адміністраванне ў дзяржаўных органах і бізнесе»

Беларуская акадэмія ў партнёрстве з кампаніяй «Кадравы Рэзерв» вядзе прыём заявак на магістратуру па праграме «Адміністраванне ў дзяржаўных органах і бізнесе». Навучанне завочнае (2 гады) у анлайн-фармаце.

Беларуская Акадэмія, якая злучае выкладчыкаў з Беларусі, знаходзячыхся на Радзіме ці за яе межамі, імкнецца забяспечыць доступ да еўрапейскай адукацыі ўсім жадаючым землякам на падставе праграм, якія маюцца ў еўрапейскіх ВНУ. Выкладчыкі, якія будуць працаваць з магістрантамі – прафесары і дактары навук, якія маюць вопыт працы ў еўрапейскіх ВНУ і з’яўляюцца высокапрафесіянальнымі спецыялістамі.

📅 Прыём дакументаў да 1 сакавіка 2024 года.
Пачатак заняткаў запланаваны на 18 сакавіка 2024 года, пры ўмове фарміравання групы з не менш як 20 чалавек.

Навучанне платнае: 1285 еўра за год, аплата па семестрах.
Заняткі на беларускай і рускай мовах будуць праходзіць кожны тыдзень з пятніцы па нядзелю.

Неабходныя сканы дакументаў:
☑️ пашпарта
☑️ дыплома і яго натарыяльнага перакладу
☑️ дадатка да дыплома
☑️ заявы па форме
☑️ фатаздымкаў
Пакет дакументаў дасылайце на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

З праграмай магістратуры можна пазнаёміцца на сайце Вышэйшай школы кадраў менеджмента, на базе якой будзе ажыццяўляцца навучанне і выдавацца дыплом, падцьверджаны польскім Міністэрствам адукацыі. https://www.wskm.edu.pl/administracja

Мы используем cookies
Как и большинство веб-ресурсов, мы используем файлы cookie. Данные хранятся только у нас и никуда не передаются. Вы можете разрешить или запретить использование файлов cookie. Это не повлияет на функционал сайта.