Skip to main content

Сустрэча з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім

Падчас візіта ў Польшчу прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінету на чале са Святланай Ціханоўскай правялі некалькі афіцыйных сустрэч, пад час якіх неаднаразова ўздымалася ў тым ліку і пытанне супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы кадравага рэзерву для Новай Беларусі.

🔹Падчас сустрэчы з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім было абмеркована (https://t.me/CabinetBelarus/1298) супрацоўніцтва па падрыхтоўцы кадравага рэзерву, каб беларусы маглі прайсці стажыроўкі ў гарадскіх установах;

🔹На сустрэчы з членамі польскіх Сейма і Сената было разгледжана (https://t.me/CabinetBelarus/1300) пытанне стажыровак для маладых беларусаў у сферы дыпламатыі ў рамках праекта «Кадравы Рэзерв»;

🔹На сустрэчы з намеснікам міністра навукі і вышэйшай школы Польшчы прафесарам Анджэем Шэптыцкім, профільнымі супрацоўнікамі міністэрства, а таксама са спецпрадстаўніком па справах дэмакратычнай Беларусі Артурам Міхальскім вялася размова (https://t.me/CabinetBelarus/1305) пра стажыроўкі і курсы ў рамках праграмы «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі».

Мы используем cookies
Как и большинство веб-ресурсов, мы используем файлы cookie. Данные хранятся только у нас и никуда не передаются. Вы можете разрешить или запретить использование файлов cookie. Это не повлияет на функционал сайта.