Skip to main content

Юрый Губарэвіч распавёў Беларускаму Радыё Рацыя пра кампанію, яе мэты і ўдзельнікаў

Каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв», намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета Юрый Губарэвіч распавёў Беларускаму Радыё Рацыя пра кампанію, яе мэты і ўдзельнікаў.

Ці з'яўляюцца набраныя за апошні год 272 чалавекі, згодна з справаздачай кампаніі, сапраўдным рэзервам, які можна будзе выкарыстаць у Новай Беларусі?

Удзельнікі з абсалютна розным узроўнем кампетэнцыі, падрыхтаванасці, працоўнага досведу, навучання, якое яны атрымалі ў свой час. І гэта добра, таму што сістэма дзяржаўнага кіравання таксама прадугледжвае наяўнасць людзей, якія не з’яўляюцца ўніфікаванымі вінцікамі і прайшлі, умоўна кажучы, толькі праз Акадэмію навучання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Гэта павінны быць людзі з розных сфераў, якія перад усім маюць памкненне будаваць новую дэмакратычную краіну. <...>

У вас ужо было два выпускі ўдзельнікаў?

У нас былі 2 анлайн навучальныя праграмы і тут мы не гаворым, што гэта нейкія выпускі, бо «Кадравы Рэзерв» не ёсць адукацыйная ініцыятыва, прынамсі ў чыстым выглядзе. Адукацыйны кампанент для нас безумоўна важны, але мы маем людзей, якія самі могуць выкладаць, людзей з кандыдацкімі, доктарскімі ступенямі. Таксама ёсць прафесіяналы, якія дзясяткі год працавалі ў сваёй сферы і адзіныя веды, якіх яны на сёння патрабуюць, гэта, хіба, як будуецца кіраванне, адміністраванне ў іх сферы ў дэмакратычных краінах. Таму нашыя навучальныя праграмы дастаткова гнуткія, якія падбіраюцца пад патрэбы ўдзельнікаў, але ёсць базавая, уводныя курсы.

Мы правялі два выпускі і гэта не азначае, што мы правялі навучанне і развіталіся з людзьмі. Не, мэта як раз іншая: акумуляваць тых людзей, якія хацелі б бачыць сябе ў камандзе рэфарматараў, адміністратараў, удзельнікаў дзяржкіравання новай Беларусі.

Якія планы ў кампаніі на бліжэйшы год?

Мы запусцілі дыскусійную пляцоўку (https://t.me/pr_belarus/284) для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерва», доступ да яе маюць толькі тыя, хто прайшоў рэгістрацыю ў кампаніі. Гэта пляцоўка па абмеркаванні законапраектаў, альбо канцэпцый рэформаў з розных сфераў. <...> Сярод іншага мы рыхтуем адукацыйны візіт у Брусель напрыканцы года, знаёмства з працай ворганаў Еўрапейскага Звязу. Шэраг іншых ініцыятыў, такіх як, анлайн-лекцыі па тэмах, выбраных удзельнікамі. <...> Планаў вельмі шмат. Далучаю тых, хто не далучыўся — далучацца!

Чытайце і слухайце інтэрв'ю цалкам, дзе вы знойдзеце адказы на пытанні:

🔹Расце ці падае цікаўнасць да кампаніі «Кадравы Рэзерв» з увагі на тое, што з 2020 г. мінулі 4 гады?
🔹Як выяўляецца цікавасць сілавікоў да кампаніі?
🔹Ці можна будзе змяніць усіх цяперашніх чыноўнікаў, якія цяпер працуюць пры ўладзе ў Беларусі і ці трэба гэта?

https://racyja.com/by/bez-kategorii/meta-akumuljavac-tych-ljudzej-jakija-chaceli-b-bacyc-sjabe-u-kamandze-refarmatarau/

Мы используем cookies
Как и большинство веб-ресурсов, мы используем файлы cookie. Данные хранятся только у нас и никуда не передаются. Вы можете разрешить или запретить использование файлов cookie. Это не повлияет на функционал сайта.