Skip to main content

Кампанія «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» справаздачылася за год працы

Падчас паседжання Аб’яднанага Пераходнага Кабінета кампанія «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі» справаздачылася за год працы (з 1 жніўня 2023 года па 31 ліпеня 2024 года)

За гэты час – з 1 жніўня 2023 года па 31 ліпеня 2024 года – да кампаніі далучыліся 272 удзельнікі. З улікам новых удзельнікаў знізіўся агульны ўзровень тых, хто застаецца ў Беларусі (з 33,4% да 29,0%).

📎 Павялічылася доля тых, хто меў досвед кіравання калектывамі: з 48% да 54%.

📎 Змянілася прапорцыя ў гендарным складзе ўдзельнікаў: да жніўня 2023 года колькасць жанчын складала 26,5%, а на другім наборы праграмы – 42,4%. Такім чынам, за ўвесь час дзейнасці кампаніі сярод удзельнікаў праграмы 31,8% жанчын.

📎 Удзельнікі «Кадравага рэзерву» ўсё больш схіляюцца да выкарыстання беларускай мовы: 43,6% апытаных назвалі беларускую мову найбольш пажаданай у камунікацыі з камандай «Кадравага рэверву» (6,8% абралі рускую, астатнія – варыянт «не мае значэння»).

Арганізаваныя 5 адукацыйных візітаў у Берлін, Шчэцін, Люблін, двойчы ў Вільню (агулам: 60 удзельнікаў).

Навучэнцы былі задзейнічаны ў напісанні навуковых прац і эсэ па рэфармаванні профільных для іх галін. Было напісана 40 прац, 10 найбольш падрыхтаваных апублікаваны на рэсурсах «Кадравага Рэзерву».

Сайт кампаніі pr-belarus.org, а таксама адукацыйная пляцоўка, пастаянна падвяргаюцца атакам ботаў і спробам SQL-ін’екцый. Пацверджана, што значная частка ажыццяўляецца з тэрыторыі Беларусі.

Юрый Губарэвіч, каардынатар кампаніі, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета: «Гэта паказвае, што спецслужбы лічаць праграму “Кадравы рэзерв” такой жа (ці прынамсі сувымернай) пагрозай для рэжыму, як і Каардынацыйная Рада.

Ніводная са спроб узлому не ўдалася. Даныя ўдзельнікаў праграмы надзейна абароненыя і не знаходзяцца на серверы сайта. І хоць такія спробы на дадзены момант не маглі нашкодзіць, мы дадаткова ўзмацнілі меры кібербяспекі».

Мы используем cookies
Как и большинство веб-ресурсов, мы используем файлы cookie. Данные хранятся только у нас и никуда не передаются. Вы можете разрешить или запретить использование файлов cookie. Это не повлияет на функционал сайта.