Адукацыйны візіт удзельнікаў Кадравага Рэзерву ў Літву
Удзельнікі "Кадравага Рэзерву" атрымалі ўнікальную магчымасць сустрэцца з выдатнымі палітычнымі і эканамічнымі дзеячамі Літвы, абмеркаваць актуальныя пытанні кіравання, эканамічнай палітыкі і цыфравізацыі.
Сярод сустрэч былі:
▪️Размова з Данасам Арлаўскасам, кіраўніком Саюза працадаўцаў Літвы.
▪️Абмеркаванне з Вайдасам Аўгунасам, дэпутатам Віленскай абласной рады, пытанняў самакіравання ў сталічным рэгіёне: ад фармавання і структуры да фінансаў і цыфравізацыі.
▪️Наведванне Сейма Літоўскай Рэспублікі і размова з Жыгімантасам Павільёнісам, старшынёй камітэта замежных спраў.
▪️Сустрэчы ў Міністэрстве эканомікі і інавацый Літвы, дзе абмяркоўваліся пытанні фармавання эканамічнай палітыкі і цыфравізацыі дзяржаўнага кіравання.
▪️Размова з Лінай Рачыцку, каардынатаркай праекта KURK LIETUVAI, які накіраваны на рэалізацыю праектаў, здольных прынесці значныя змены ў краіне.
Гэтыя сустрэчы далі ўдзельнікам глыбокае разуменне функцыянавання дзяржаўных і самаўпраўленчых структур Літвы, а таксама ідэі для рэформ у Беларусі.
Сачыце за намі, каб даведацца больш аб нашых адукацыйных ініцыятывах і магчымасцях!