Польшча падтрымае дэмакратычную Беларусь у межах старшынства ў ЕC
Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і яго намеснік, кіраўнік кампаніі «Кадравы рэзерв» Юрый Губарэвіч сустрэліся з міністрам па еўрапейскіх справах Польшчы Адамам Шлапкам.
Адной з найважнейшых тэм сустрэчы стала будучае старшынства Польшчы ў Еўрасаюзе, якое пачнецца 1 студзеня 2025 года.
Павел Латушка: «Мы атрымалі запэўненне, што ў праграме, якая будзе прынятая падчас старшынства Польшчы ў ЕС, будзе прадугледжана падтрымка грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі».
Падчас сустрэчы міністр Адам Шлапка адзначыў важнасць:
▪️адкрыцця пагранпераходаў паміж Беларуссю і Польшчай, каб забяспечыць лепшую камунікацыю для беларусаў і палякаў;
▪️больш маштабных адукацыйных праграм і стажыровак для беларусаў у Еўрасаюзе;
▪️гарманізацыі санкцый паміж Расіяй і рэжымам Лукашэнкі для процідзеяння іх агрэсіі супраць Украіны;
▪️прыцягнення Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за міжнародныя злачынствы.
Таксама міністр па еўрапейскіх справах Польшчы быў праінфармаваны аб дзейнасці кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» і выбарах у Каардынацыйную Раду.