Skip to main content

Навучальная праграма ад Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграмедля грамадзян Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

 Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій:

  • 12–13 мая, Вільня;
  • 17–20 чэрвеня, Будапешт;
  • 21–24 верасня, Вільня ці Варшава.

Апошняе мерапрыемства плануецца 6–8 лістапада ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю).

Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю.  Тыя, хто паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні міжнароднай бяспекі, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.

 Да ўдзелу запрашаюцца ва ўзросце да 35 гадоў:

  • прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў;
  • прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў;
  • дзеячы навукі і адукацыі;
  • журналісты;
  • палітыкі, палітолагі;
  • эканамісты, юрысты, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Анкету на ўдзел можна запоўніць да 10 красавіка.

Падрабязней пра праграму чытайце тут

 

Мы используем cookies
Как и большинство веб-ресурсов, мы используем файлы cookie. Данные хранятся только у нас и никуда не передаются. Вы можете разрешить или запретить использование файлов cookie. Это не повлияет на функционал сайта.