Skip to main content

Новыя прызначэнні ў Аб’яднананым Пераходным Кабінеце

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка прызначыў двух намеснікаў – Арцёма Праскаловіча і Юрыя Губарэвіча


  • Арцём Праскаловіч будзе адказваць за юрыдычныя пытанні ў справе пераследу прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі на падставе міжнароднага права. Да гэтага ён 14 гадоў працаваў на дзяржаўнай службе — у судзе Партызанскага раёна г. Мінска, Міністэрстве юстыцыі, Адміністрацыі прэзідэнта — і звольніўся 13 жніўня 2020 года ў знак пратэсту. Мае вялікі досвед у рабоце з заканадаўствам па пытаннях канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці. Апошнія два гады працуе ў Народным антыкрызісным упраўленні і адказвае за юрыдычныя пытанні.
  • Юрый Губарэвіч будзе займацца пытаннямі падрыхтоўкі кадравага рэзерву для новай Беларусі. У першай палове 2000-х гадоў Губарэвіч быў дэпутатам, намеснікам старшыні Белаазёрскага гарадскога савета. З’яўляецца старшынёй руху «За Свабоду». У камандзе Народнага антыкрызіснага упраўлення адказвае за пытанні рэгіянальнага развіцця.

Прызначэнне ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі вопытных спецыялістаў дазволіць сістэмна і інстытуцыйна працаваць над набліжэннем пераменаў у Беларусі.

Мы используем cookies
Как и большинство веб-ресурсов, мы используем файлы cookie. Данные хранятся только у нас и никуда не передаются. Вы можете разрешить или запретить использование файлов cookie. Это не повлияет на функционал сайта.